Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У прэзідэнцкай гонцы ў Францыі з'явіўся «кот у мяшку» — мэр Кан Давід Ліснар

24.11.2026 08:12
Нечаканы паварот у французскай прэзідэнцкай гонцы. Праваліберал Давід Ліснар выходзіць на трэцяе месца ў апытаннях.
Мэр Кан Давід Ліснар https://www.facebook.com/lisnard.david

Яшчэ некалькі тыдняў таму яго нават не ўключалі ў апытанні. Сёння ён становіцца цёмным канём перадвыбарчай кампаніі.

Ліснар пачаў сваю кампанію з танца пад музыку Элвіса Прэслі, пазней засяродзіўся на маштабнай актыўнасці ў сацыяльных сетках, выступаючы з лозунгам «Нешта зрушылася», які часта высмейвалі яго канкурэнты. Вынік? Рост падтрымкі з 4 да 12 працэнтаў крыху больш чым за месяц.

Ліснару ўсё яшчэ не хапае некалькіх працэнтных пунктаў, каб прайсці ў другі тур. Аднак ён разлічвае абʼяднаць вакол сябе астатніх цэнтральных і правых кандыдатаў, каб абагнаць палітыка скрайне левых сіл — Жан-Люка Меланшона, свайго галоўнага апанента.

— Я падтрымаю любога кандыдата, які выступае супраць Меланшона, — заяўляе Лінар.

Мэр кінасталіцы Францыі марыць пра радыкальнае скарачэнне дзяржаўнай адміністрацыі па ўзоры рэформаў, праведзеных Хаўерам Мілеем. Замест бензапілы, якая асацыюецца з прэзідэнтам Аргенціны, Ліснар выбірае шрэдэр. Падчас сваіх мітынгаў ён прапускае праз яго французскія юрыдычныя кодэксы.

Часовая зʼява ці трывалая тэндэнцыя? Такое пытанне задаюць сабе сёння французскія назіральнікі за пяць месяцаў да выбараў.

ПР/юл